Захапляючая прырода “Чырвонага Бора”

0 5957 29 авг 2022

На самым поўначы Беларусі ёсць чароўны куточак прыроды ­– “Чырвоны Бор”.

Падарожжа ў краіну хараства пачынаецца адразу, толькі ты зварочваеш у бок лясной дарогі ў напрамку турыстычнага комплексу. Абапал дарогі стаяць магутныя волаты-хвоі ўразлівага чырвонага колеру, ад чаго ўзнікае адчуванне поўнай бяспекі і бязмежнага супакою.

IMG_4852.jpg

IMG_4864.jpg

Пакуль ты павольна рушыш па дарозе, надзвычайны прыродны наркотык так моцна захапляе, што нават не адчуваеш хістанне машыны. Прырода настолькі зацягвае, што ты не вытрымліваеш і пакідаеш аўтамабіль.

Рисунок1.jpg

І тады пачынаецца сапраўдны цуд: падчас першага кроку адчуваеш моц зямлі ў гэтым чароўным месцы, глыбокі глыток чыстага паветра надае сіл, з’яўляецца адчуванне ўсемагутнасці. Міжволі ногі цягнуць у бок лясной сцежкі ўглыб лесу, дзе знаходзіца шмат цікавага і таямнічага.

Рисунок2_887.jpg

Спеў птушак, хістанне дрэў, трэск галін пад нагамі – усё гэта стварае мелодыю, пад якую ідзеш і міжволі танчыш.

Рисунок3.jpg

Калі вырасту – таксама стану волатам!

А промні сонца, слізгаючы па галінах дрэў, распасцершыся на паверхні, утвараюць дзіўныя малюнкі.

Рисунок4.jpg

елка-вяжа-сабе-швэдарa.jpg

Рисунок6a.jpg

Рисунок5a.jpg

Вочы, нібыта галодны звер, прагнуць разгледзець кожную дэталь, скачуць з аднаго аб’екта на іншы. І калі ты раптам затрымліваеш погляд на нечым крыху даўжэй, то заўважаеш, што ты не самотны і тут не адзін…

павук-3_887.jpg

павук-2_887.jpg

павук_887.jpg

найлепшае-месца-для-адпачынку_887.jpg

IMG_6435_887.jpg

Прыгоды працягваюцца, і сцежка нейкім чынам выводзіць цябе да неабсяжнага возера.

IMG_6124a.jpg

Там ты знаходзіш лаўку, садзішся, забываешся на час і атрымліваеш асалоду ад маляўнічасці наваколля з замілаваннем у сэрцы.

з-аднаго-боку-верагоднасць-перакуліцца-на-байдарцы,-а-з-другога---прыгажосць_1024.jpg

Рисунок7_1024.jpg

Іван Веразуб

Источник: planetabelarus.by

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.