“Новыя аб’екты маёй аграсядзібы – ваўчаняты Вітас і Шэрчык”

7 3477 12 мар 2012
-- Распачынаючы займацца агратурызмам, я адразу вызначыў прыярытэтным экалагічны напрамак у сваёй дзейнасці. Падрыхтаваў невялічкую музейную экспазіцыю з гісторыі бортніцтва і сельскага побыту на Беларусі, што цудоўна дапаўняе мае азнаямляльныя “мядовыя” экскурсіі па пчалінай пасецы. Пчалярства ведаю добра, бо займаюся ім з самага дзяцінства, быў для бацькі найпершым памагатым.
 
Турыстам паказваю пасеку ў любую пару года, і з практыкі магу сказаць, што “Зімовы мёд”  выклікае не меньшую цікавасць у адпачываючых, чым “Веснавы” ці "Летні".
 
 
 
Калі бывае, гасцей прыязджае зашмат, тады водзім групы па “экалагічнай сцежцы” --  да прыгажуні рачулкі Гайны і бабровага пасялення на ёй, распавядаючы пра гэтых цікавых звяркоў і нашу беларускую прыроду.
 
 
А два гады таму неспадзявана на аграсядзібе ў нас з’явіліся дзікія жывёлы - ваўкі (свойскія, вядома ж, былі ўвесь час).
 
 
Гісторыя банальная: падчас палявання знайшоў у лесе маленькіх, тыдні два ад нараджэння, яшчэ невідушчых ваўчанят. Было бачна, што маці-ваўчыца не з’яўлялася ля логава некалькі дзён. Вырашыў не пакідаць малых на пагібель: ці ж віна іх у тым, што прырода зрабіла іх драпежнікамі? Тым болей, што наша сучка Айна (парода нямецкі ягдтэр’ер) як раз нарадзіла шчанюкоў. Спагадлівая маці прыняла падкідышаў да сябе ў сям’ю, аблізвала і карміла, клапацілася як аб родных.
 
Паколькі я бывалы паляўнічы і добра ведаю біялогію, звычкі дзікіх жывёл, мне было няцяжка заняцца выхаваннем Вітаса (бо любіць зацягнуць свае “песні”) і Шэрчыка (ад Шэрага). Ваўчаняты адразу ж прызналі мяне важаком стаі.
 
 
 
За звярамі вельмі люблю назіраць, столькі цікавых сітуацый, столькі адмысловых адкрыццяў робіш і сам вучышся ад іх жыць у сугучнасці, еднасці з навакольным асяродкам.
Напрыклад, нашыя ваўкі ніколі першымі не ідуць на правакацыю, тым болей не нападаюць, не палохаюць спадцішку. Як убачыць каторы незнаёмага чалавека ці нейкую жывёлу – тут жа адбягае ўбок і сочыць зводдаль. Ім самім не трэба ежу здабываць, яны ў нас сытыя, дагледжаныя, а таму і не выказваюць ніякага жадання паляваць. Толькі аднойчы сусед сказаў, што курыца знікла, быццам бы наша ваўчанё магло прыдушыць, і то гэта былі здагадкі, ніхто на самой справе нічога не бачыў. У нашай жа дамашняй гаспадарцы заўсёды ёсць авечкі, хатняя птушка, і ніякіх эксцэсаў.
 
 
 
Вядома ж, і Вітас, і Шэрчык прызнаюць “сваімі” ўсю нашу сям’ю. З дзецьмі зацейваюць гульні. Ветліва сустракаюць бабулю, якая жыве на суседняй вуліцы. І нават калі прыходзяць у дом чужыя жанчына ці дзеці, не выказваюць занепакоенасці.
Аднак на мужчын, асабліва калі тыя паляць табак альбо пахнуць алкаголем, рэагуюць нервова. Забіваюцца ў самы далёкі куток і нізавошта не выйдуць. Мяркую, тэмбр голаса ў жанчын і дзяцей больш мяккі, ваўчаняты не адчуваюць пагрозы і вядуць сябе спакойна. А вось мужчына выклікае, пэўна, асацыяцыі: дым цыгарэты - пах табаку - порах - дым ад кулі – тое, што прывяло да бяды. На генным узроўні, пэўна, сфарміраваліся такія ўстаноўкі.
 
Захацелася мне зрабіць добрыя здымкі, прыехаў ў госці вядомы фатограф Віктар Казлоўскі – аднак Вітас і Шэрка нізавошта не прыблізіліся да яго. Партрэтаў так і не атрымалася, толькі агульны план здалёку.
 
 
Характары ў ваўкоў розныя: Вітас больш асцярожны, спакойны, а Шэрка -- няўрымслівы, задзірысты і дапытлівы. Паміж сабой браты ладзяць.
 
А да мяне наогул то бок ласцяцца. Заўсёды прыкмячаюць мой настрой, калі я спахмурнелы чаго, імкнуцца лізнуць у твар. Чуйна рэагуюць на мой голас, асабліва падчас прагулкі ў лесе.
 
 
Неяк я вырашыў іх “праверыць”: як толькі яны крышачку адбеглі ўперад, я збочыў са сцежкі і схаваўся за дрэвам. Ваўкі мяне не бачаць і… вельмі разгубіліся. Прынюхваюцца адмыслова, але ж не бачаць! Занепакоена закружылі на месцы, а калі я выйшаў, то хуценька падбеглі, лісліва кінуліся да ног, галовы долу апусцілі -- маўляў, выбачай нас, не карай, мы вінаватыя, што згубіліся і цябе, важак, вымусілі хвалявацца.
 
Прагулкі з ваўкамі да лесу і рэчкі робім часта. Калі Вітас і Шэрка былі ваўчанятамі, яны ўвесь час гулялі на свабодзе па двары. Аднак выраслі і -- пасяліліся ў вальеры, дзе іх правы некалькі абмежаваныя. І таму, каб звяры не засумавалі без гаспадароў, не адчувалі сябе пакінутымі, не дзічалі, ладзяцца гэтыя прагулкі. Шанцуе, што поле пачынаецца акурат за нашай хатай.
 
 
Мяне турысты пытаюць: ці цяжка прыручыць шэрых драпежнікаў і знайсці з імі агульную мову? Вядома ж, для гэтага патрэбны пэўныя веды, практыка паляўнічага альбо навыкі натураліста. Маё двухгадовае назіранне за ваўкамі пераканала, што любы звер мае патрэбу ў ласцы да сябе з боку людзей. Гэтак жа і самі звяры здольныя праяўляць пяшчоту і адданасць чалавеку. Аднак ва ўсім павінен быць разумны падыход.
 
 
 
Вальеры з ваўкамі сёння – аб’екты маёй аграсядзібы, нараўне з музеем, пасекай, узбярэжжам Гайны і бабровай плацінай. Мы расказваем гісторыю знойдзеных ваўчанят, якіх ускарміла сабака і прыручыў чалавек. У турыстаў гэта выклікае пэўную зацікаўленасць.
Ваўкі ж вельмі спакойна рэагуюць на рух турыстаў па сядзібе і вакол вальераў. Ніякай агрэсіі. Прыглядваюцца да людзей як і звычайна -- здалёку.
 
А я і мае сямейныя пільна сочым за павадкамі звяроў, зменамі ў паводзінах і чым яны выкліканы. Але найперш стараемся ніколі не зліць нашых ваўкоў, не правацыраваць у іх страх або злобу. Толькі добрыя адносіны, лагодныя каманды і – добрая ежа. Паколькі ваўкі ў вальеры мала трацяць энергіі, яны ядуць таксама няшмат -- праблемы з кормам не паўстае, усё ж такі мы жывём у вёсцы.
 
Хочацца, каб нашы Вітас і Шэрка навучылі гасцей аграсядзібы – а сярод іх многа дзяцей і падлеткаў – галоўнаму: дабраце і спагадзе, уменню шанаваць дзікую прыроду і ўсіх яе насельнікаў, хай сабе гэта і шэры драпежнік воўк.
Запісала Алена Цярэнцьева, фота -- з архіву Сяргея Селяха
ЧЫТАЦЬ ПРА СЯДЗІБУ Сяргея СЕЛЯХА: http://wildlife.by/node/1953/edit
Комментарии пользователей (7)
Оставьте ваш комментарий первым
Николай Руденя    12 марта 2012 в 23:17
0
0
Вельмі цікава.І добра што на беларускай мове.Дзякуй.
Гость    14 марта 2012 в 14:09
0
0
Конечно, интересно, но не стремно ли диких волков сделать объектами агроусадьбы? Это разрешается? Частный зоопарк, что ли?
Дмитрий Шамович    14 марта 2012 в 15:09
0
0
Гость писал:

Конечно, интересно, но не стремно ли диких волков сделать объектами агроусадьбы? Это разрешается? Частный зоопарк, что ли?

Волки ведь не дикие, а выращенные с младенчества. Это, безусловно, не собаки. Поведение у них совершенно иное. Они воспринимают вырастившего их человека как вожака стаи, а всех людей, как потенциальных членов стаи и сородичей. Но поскольку в стае есть своя иерархия, которая поддерживается языком силы, то статус новых "людей-волков" должен быть выяснен. Это накладывает свои условия на общение волков с туристами. За сеткой понятное дело проблем нет. Вот если выпускать наволю, то нужен глаз да глаз. Дети и женщины исключаются однозначно сразу. Волк чувствует слабого за километр и если не поранит, то напугать может сильно. Поверьте. Держу волков давно и разных. До двух лет волки - милые зверушки, которые любят всех и вся и играют со всеми. Потом надо контролировать и прямого контакта с чужими людьми допускать нельзя, когда волки на свободе. Сто раз может повезти, а на сто первый будет серьезная проблема. Так что удачи, но очень аккуратно! Я сделал около дома на поле платформу, куда загоняю туристов, и только потом выпускаю волков. Платформа невысокая, может 1.5 м где-то. Волк может туда легко запрыгнуть и ощущение контакта имеется. Но контролировать легче. Если это фотографы, то не более 2-3 и обязательно в группе около хозяина волков. Кто оторвался от стаи - будет съеден С улыбкой
По закону на любую живность нужна бумажка. Если волк взят из природы - согласование с Минприроды. Если куплен из вольера - договор купли продажи и тогда согласование от Минприроды не требуется. НО всегда должны соблюдаться нормы содержания. На волка это 25 м.кв. насколько я помню.
Елена Терентьева    14 марта 2012 в 15:14
0
0
Дмитрий, спасибо за толковый комментарий.
Гость    15 марта 2012 в 14:18
0
0
Дзякую за аповесьць і фота, вельмі цікава! Шутливо
Гость    18 марта 2012 в 11:09
0
0
УспеховС улыбкой
Гость    18 марта 2012 в 20:18
0
0
Дзякуй за водгукі,за добрыя пажаданні,за натацыю па ўтрыманню турыстаў і ваўкоў.На маей аграсядзібе ўсе па ранейшаму, пчолы зрабілі аблет . Ваўкі пушыстыя і лаяльныя,пачалось будаўніцтва пашыранага вальера.
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.