Дроп, з надзеяй на вяртанне

2 3407 16 янв 2014

Яшчэ параўнальна нядаўна – сотню-другую гадоў назад – гэтая вялізная птушка сустракалася амаль па ўсёй зоне стэпаў, лесастэпаў і паўпустыняў Еўразіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Гнездавы арэал яе прасягаўся шырокай разарванай паласой ад Пірэнейскай паўвыспы на захадзе праз паўднёва-ўсходнюю Еўропу і Каўказ да Малай Азіі і стэпаў Забайкалля. Ахоплівала гэтая паласа таксама паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі. Сучасная ж мапа распаўсюджвання дропа ўяўляе сабой фрагментарны набор плямін, супадаючых з рэшткамі яшчэ не знішчаных да канца натуральных адкрытых прастораў. Дарэчы, сустракаецца дроп і на сельскагаспадарчых землях, большай часткай на пасевах збожжавых культур, там, дзе яе не вельмі турбуюць. Паўсюдна, дзе толькі яшчэ можна сустрэць гэтую велічную птушку, яна належыць безумоўнай ахове, што ўсё ж дае ёй нейкую надзею на будучыню, але ўсіх праблемаў, на жаль, не вырашае.

Вялізны дроп (дарослыя самцы могуць дасягаць вагі 12 кілаграмаў і маюць размах крылаў амаль 2,5 метры) па ўсіх параметрах прыстасаваны да жыцця на зямлі. Адносна высокія моцныя ногі, якімі птушка па зразумелай прычыне карыстаецца значна ахвотней, чым крыламі; буравата-рудая з чорнымі стракацінамі афарбоўка, ідэальна маскіруючая птушку на фоне зямлі і пажухлай травы; моцная кароткая дзюба, прыстасаваная да харчавання насеннем і расліннасцю, – дзякуючы гэтаму набору рысаў дроп знешне вельмі нагадвае курыных птушак, хаця на самай справе адносіцца зусім да другога атрада – жураўлепадобных, дзе выдзяляецца ў асобнае сямейства драфіных. На еўрапейскім кантыненце сустракаюцца яшчэ два прадстаўніка гэтага сямейства – дроп-красуля, альбо джэк, і стрэпет, прычым апошні да нядаўняга часу таксама адзначаўся на тэрыторыі нашай краіны. Дарэчы, калі не судзіць занадта строга, полавы дымарфізм у дропа выяўляецца не столькі ў афарбоўцы, колькі ў памерах: самкі значна драбнейшыя за самцоў і важаць амаль удвая менш за іх. У гэтым плане дроп з’яўляецца своеасаблівым рэкардсменам сярод птушак.

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Самец дропа. Фота Станіслава Хучраева (Саратаўская вобл.)

Як і іх бліжэйшыя сваякі, жураўлі, дропы вельмі асцярожныя. На небяспеку яны рэагуюць за некалькі соцень метраў, таму наблізіцца да птушак на адлегласць, скажам, трапнага стрэлу амаль немагчыма. Больш даверліва адносяцца дропы да сельгастэхнікі, падпускаючы яе на больш-менш кароткую адлегласць. Менавіта гэтую асаблівасць і выкарыстоўваюць часам браканьеры пры паляванні на гэтых знікаючых птушак. Браканьерская здабыча, безумоўна, аказвае свой адмоўны ўплыў на стан папуляцый дропаў, але, усё ж, галоўнай прычынай паўсюднага знікнення гэтага віда, як, дарэчы, і многіх-многіх іншых, з’яўляецца знішчэнне натуральных месцаў іх пражывання.

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Самка дропа. Фота Сяргея Елісеева  

Вялікая асцярожнасць дропаў, з аднаго боку, павялічвае шансы на выжыванне віду, а з другога – рэзка зніжае выбар стасоўных для пражывання месцаў, паколькі селіцца гэтая птушка толькі ў мясцінах, якія рэдка наведваюцца чалавекам, а такіх з кожным годам застаецца ўсё менш і менш. Стратэгія паводзін самкі падчас наседжвання таксама «не на руку» віду. Да апошняга спадзяючыся на сваю маскіровачную афарбоўку, самка дропа настолькі шчыльна сядзіць на гняздзе, што на яе можна амаль наступіць нагой. Але, усё ж пакінуўшы гняздо пры небяспецы, вяртаецца да яго птушка з крайняй неахвотай, а то і не вяртаецца зусім.

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Тут жывуць дропы. Фота Станіслава Хучраева (Саратаўская вобл.)

З такой уразлівасцю дропавых гнёздаў звязаны адзін вельмі павучальны выпадак. Збіраючы ілюстрацыі для артыкула, рэдакцыя паміж іншым замовіла ў расійскіх калег здымак гнязда дропа. У шэрагу з цудоўнымі здымкамі саміх птушак мы атрымалі фота гнязда жураўля з каментарыямі, што гняздо і яйкі дропа выглядаюць амаль так жа, вось толькі бруду ў імняма. А вось наблізіцца да гнязда дропа нават на кароткі час з навуковымі мэтамі арнітолагі не рашаюцца, каб не падвяргаць ягорызыцы быць кінутым альбо загубленым драпежнікамі.

Сучасныя памеры глабальнай папуляцыі дропа ацэньваюцца ў 43500-51200 асобін (улікі звычайна праводзяцца на зімоўках, у гэтым выпадку падлічваюцца не пары, як пры ўліках большасці птушак падчас гнездавання, а менавіта асобіны). У апошнія дзесяцігоддзі гэтая колькасць застаецца больш-менш пастаяннай, у першую чаргу дзякуючы стабільнасці і нават росту іберыйскай папуляцыі (каля 60% сусветнай колькасці дропаў сканцэнтравана ў Іспаніі). Невялікія папуляцыі ў Германіі, Венгрыі і Аўстрыі ў апошні час таксама крыху павялічваюцца, у асноўным дзякуючы добра наладжанай ахове.

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Гняздо жураўля-красулі. Фота Станіслава Хучраева (Саратаўская вобл.)

Значна горшая сітуацыя склалася ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе сустракаўся дроп, – у канцы мінулага стагоддзя (1990-я гады) канчаткова зніклі апошнія невялікія папуляцыі ў Балгарыі, Румыніі, Польшы, Малдавіі і Чэхіі. Крыху лепей на гэтым фоне выглядае Украіна, чыя папуляцыя ацэньваецца ў 500-850 асобін, тым не меньш у Падоллі і Карпацкім рэгіёне адбылося лакальнае выміранне віду. Адзначаная дэградацыя, звязаная з інтэнсіўным асваеннем цалінных земляў, пачалася у 20-40-я гады мінулага стагоддзя і працягвалася да 1970-1990-х гадоў, калі націск людзей на прыроду пачаў пакрысе змяншацца.

У Брытаніі дроп як гняздуючы від знік у1832 годзе ў выніку знішчэння птушак паляўнічымі, антрапагеннай трансфармацыі біятопаў і пагаршэння клімату. Зараз брытанскімі навукоўцамі сумесна з расійскімі калегамі распрацоўваецца праект па рэінтрадукцыі расійскіх дропаў на раўніны Солсбэры, дзе на тэрыторыі вялізнага запаведніка і не меншага па памерах вайсковага палігона ў дадатак маюцца ўсе ўмовы для існавання гэтага віду. Сутнасць праекта заключаецца ў зборы яек расійскіх дропаў, якія па тым альбо іншым прычынам не маюць шансаў на выжыванне, іх далейшай штучнай інкубацыі і транспарціроўцы птушанят у Англію. Папярэднія разлікі паказалі, что, маючы каля 40 птушанят, на працягу 5-10 гадоў цалкам рэальна стварыць базавую папуляцыю ў 100 асобін. Тэорыя не вельмі разышлася з практыкай: праграма стартавалаў 2003 годзе, у 2007-м мясцовыя птушкі пачалі такаваць і рабіць гнёзды, а яшчэ праз 2 гады былі адзначаныя два першыя выпадкі паспяховага гнездавання.

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Самец падчас такавання. Фота Сяргея Елісеева 

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Дроп, з надзеяй на вяртанне

У Беларусі яшчэ ў ХІХ стагоддзі дроп быў распаўсюджаны даволі шырока, маюцца звесткі аб яго знаходжанні ў 1820-1840-я гады ў наваколлі Гародні, Слоніма і Слуцка. У самым пачатку ХХ стагоддзя сяляне-паляўнічыя на Піншчыне добра ведалі дропа і яго назву, але від у гэты час ужо быў рэдкім. У 1920-я гады дроп згадваецца як рэдка гняздуючы від у Брэсцкім, Камянецкім, Пінскім, Рэчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Брагінскім і Добрушскім раёнах. Самае позняе афіцыйна засведчанае гнездаванне адзначана ў 1929 годзе ў наваколлі вёскі Кузьмінічы на Добрушчыне. Літаральна праз два гады падчас экспедыцыі на Рэчыцкае Палессе прафесар А.В. Фядзюшын ужо не бачыў ніводнага дропа, але чуў ад мясцовых жыхароў, што гэтыя птушкі на Палессі яшчэ гняздуюцца, у прыватнасці ўзгадваліся назіранні вывадкаў у наваколлі вёсак Багушы і Хатучы Брагінскага раёна. У даследваннях М.С. Долбіка, якія ён праводзіў у 50-я гады мінулага стагоддзя, дроп ўжо не адзначаецца. Апошняя афіцыйна зарэгістраваная сустрэча з невялікай чародкай дропаў адбылася ў 1965 годзе на Брэстчыне...

Дроп, з надзеяй на вяртанне

Калісьці так было і ў нас... Фота Станіслава Хучраева (Саратаўская вобл.)

Згодна дадзеных мэтра беларускай арніталогіі мінулага стагоддзя прафесара Фядзюшына, гнездаваліся нашы дропы на вялікіх пясчаных пустэчах, парослых рэдкімі невысокімі сасёнкамі, занядбаных палях і адкрытых прасторах з пясчанымі дзюнамі і рэдкімі зарасцямі ракітніка. Заходняя частка папуляцыі была аселай, цэнтральная і ўсходняя адвандроўвалі крыху на поўдзень, пакідаючы гнездавыя стацыі ў сярэдзіне кастрычніка і з’яўляючыся зноў у першай палове траўня. Асноўнай прычынай знікнення беларускіх дропаў прафесар лічыў асваенне занядбаных палёў і пясчаных пустэчаў, а таксама паўсюдны выпас свойскай жывёлы. У сувязі з гэтым вельмі перспектыўнай ідэяй, якая нечакана з’явілася ў аўтараў падчас падрыхтоўкі гэтага артыкула, выглядае рэінтрадукцыя дропа на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, у так званай «Зоне», дзе хапае і пясчаных пустэчаў, і занядбаных палёў, якія ніхто не асвойвае і нават не выпасае жывёлу, а самае галоўнае – там цалкам адсутнічае антрапагенны прэсінг. Справа, як заўжды, за малым: патрэбен ініцыятар-энтузіяст і мецэнат, згодны ўкласці сродкі ў такі неперспектыўны па сучасных паняццях бізнэс – захаванне рэдкіх і знікаючых відаў.

У самым пачатку чэрвеня 2009 года адбылася падзея, якая дала назву гэтаму артыкулу, а яго аўтарам – падставы спадзявацца на тое, што дроп ўсё ж не знік з тэрыторыі нашай краіны канчаткова, альбо пачаў зноў вяртацца да нас. Йенс Клінкер (Jens Klinker), нямецкі арнітолаг-аматар, калі ехаў нацягніку, дзесьці ў наваколлі Бярозы заўважыў праз вакно птушку, якую ён адназначна ідэнтыфікаваў як дропа. І хаця гэтае паведамленне дагэтуль не атрымала афіцыйнага статуса, кваліфікацыя назіральніка і яго вопыт «зносін» з дропамі не даюць асаблівых падстаў не давяраць адэкватнасці вызначэння віду. Ну, і акрамя таго, як кажуць, надзея заўжды памірае апошняй...

 

Сяргей ЗУЁНАК, Аляксей ЦІШАЧКІН

Паводле “Птушкі і Мы” №23 (2) 2013, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, www.ptushki.org

Фота Сяргея ЕЛІСЕЕВА, Станіслава ХУЧРАЕВА

Комментарии пользователей (2)
Оставьте ваш комментарий первым
Инесса Болотина    17 января 2014 в 11:59
0
0
О дрофе и возможности реинтродукции слышала давно. Зона - особая зона. Интересна и идея Татьяны Дерябиной о диком коте. Но вот недавно Полесский радиоционный официально поменял свой статус. Я так и не поняла, его площадь теперь официально плюсуют к общей площади ООПТ? Или в зависимости от потребностей? Если он заповедник, так нельзя по статусу там  дрофу и т.п. восстанавливать. Если он не заповедник в классическом понимании, так есть у нас в Законе об ООПТ подходящая для него категория!? Я не отклоняюсь от темы, вопрос следует из предложения, сформулированного Сергеем и Андреем. Дрофу в Беларуси хотелось бы видеть в природе.
Елена Садовская    17 января 2014 в 12:40
0
0

Нет, даже после придания статуса государственного природоохранного учреждения ПГРЭЗ не будет входить в структуру белорусских ООПТ. Из-за разных целей, которые преследовались при учреждении особо охраняемых территорий. Все белорусские заказники, нацпарки и Березинский заповедник создавались во имя сохранения природы, Полесский же - из-за радиации, подтвердила Алла Гринчик, главный специалист управления биологического и ландшафтного разнообразия Минприроды.

Более подробно об этом высказался Дмитрий Павлов, начальник управления реабилитации пострадавших территорий Департамента по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь: http://www.wildlife.by/node/21566

А также его предшественник, бывший начальник этого управления Геннадий Анципов:

http://www.wildlife.by/node/17417

Об отнесении заповедника к ООПТ

В свое время, года три назад, поднимался вопрос о присоединении заповедника к системе особо охраняемых природных территорий. Но идея не нашла поддержки у Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды и Национальной академии наук Беларуси. Причина – повышенный уровень радиоактивного загрязнения заповедной территории. Но именно радиация и помогла придать ей особый охранный статус. Там действует специальное чернобыльское законодательство - Закон Республики Беларусь № 1227-XII «О правовом режиме территорий, подвергшихся радиоактивному загрязнению в результате катастрофы на Чернобыльской АЭС» от 12 ноября 1991 года. В нем определены виды деятельности, разрешенные на таких территориях, в том числе в зоне эвакуации, которая вошла в состав ПГРЭЗ. В частности, там только можно осуществлять хозяйственные работы, связанные с обеспечением радиационной безопасности, предотвращением переноса радионуклидов, выполнением природоохранных мероприятий, научно-исследовательских и экспериментальных исследований. На законодательном уровне подобных ограничений хоздеятельности нет больше ни в каком другом национальном парке или заповеднике. И это вполне объяснимо: в заповеднике находится около трети цезия-137, более 70% стронция-90 и 97% изотопов плутония, выпавших на территории Беларуси. Поэтому и охранный режим такой жесткий. Чтобы попасть туда, нужен специальный пропуск. За сам факт нахождения без него неминуемо следует административная ответственность.

Так что отнесение к ООПТ чего-либо принципиально значимого заповеднику, с точки зрения охранной функции, не прибавит. И не включать его в разрабатываемую сейчас Национальную экологическую сеть, думаю, было бы неправильно.

В целом о развитии Полесского заповедника можно прочесть в интервью с его директором Петром Куданом и занимавшим должность главного лесничего Максимом Кудиным: http://www.wildlife.by/node/23366
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.