Пабачыў свет клубны каляндар фатографаў дзікай прыроды

Виктор Козловский
Председатель клуба фотографов дикой природы Беларуси, инженер лесного хозяйства
0 9872 25 янв 2022

Дарагія сябры!

Перад вамі дзесяты па ліку выпуск клубнага календара, хаця Беларускаму клубу фатографаў дзікай прыроды ўжо 14 гадоў.

Пандэмія Covid-19 наклала адбітак на нашу дзейнасць. Некаторыя з нас хварэлі, другія знаходзіліся на самаізаляцыі, іншыя абмяжоўвалі сацыяльныя кантакты, каб не захварэць. Цяпер мы значна радзей ладзім вялікія выставы работ нашага клуба, іх наведвае менш людзей. Ды і ўдзельнікам клуба не так часта ўдаецца сустрэцца ці разам выбрацца на выязныя фотатуры, падзяліцца сваім досведам з новымі ўдзельнікамі. Але паступова ўсё вяртаецца, сітуацыя выпраўляецца, і мы, як сапраўдныя аптымісты, заўсёды спадзяемся на лепшае.

Нашай дзейнасцю цікавяцца многія людзі, а пасля знаёмства з ёю жадаюць стаць актыўнымі ўдзельнікамі клуба.

Менавіта пры фотапаляванні з’яўляюцца цікавыя ўсім неардынарныя назіранні за насельнікамі дзікай прыроды.

Набываем дадатковы досвед фотаздымкі дзікай прыроды і мы самі, імкнемся у кожным сезоне да амбіцыйных мэтаў, здымаючы ўсё новыя віды звяроў і птушак. Спадзяюся, і ў наступным мы працягнем нашу творчую дзейнасць, адкрываючы для аматараў і гледачоў прыроднай фатаграфіі шмат новага і пазнавальнага.

Некаторые ўдзельнікі клуба пачалі здымаць дзікую прыроду на відэа. І іх ролікі і відэафільмы дасканала раскрываюць тэмы жыцця жывёлаў, выклікаюць вялікую цікаўнасць, а гэта новы крок у пазнанні дзікай прыроды роднага краю.

Далучайцеся да нас, разам мы зробім нашмат больш для беларускага гледача!

vokl_lico_887.jpg 01_887.jpg
02_887.jpg 03_887.jpg
04_887.jpg 05_887.jpg
06_887.jpg 07_887.jpg
08_887.jpg 09_887.jpg
10_887.jpg 11_887.jpg
12_887.jpg vokl_oborot_887.jpg

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.