Спявак з шакаладнага яйка: 9 фактаў пра салаўя і дзе яго паслухаць
У траўні па ўсёй краіне пачынаюцца салаўіныя канцэрты. АПБ сабрала 9 цікавых фактаў пра птушку-спевака.

Салавей. Фота Мікалая Вараб’я
1. Салавей — гэта невялікая птушка, ён важыць усяго каля 25 г. Пачуць яго нескладана, а вось разгледзець у лістоце цяжка. Самцы і самкі салаўя не адрозніваюцца вонкава.
2. Салаўі — пералётныя птушкі. Усе ўсходнія салаўі Еўропы зімуюць у Паўднёва-Усходняй Афрыцы: у Замбіі, Мазамбіку і Зімбабвэ. Гэта больш за 7000 км дарогі! Яны вось-вось прылятуць: у Беларусь салаўі вяртаюцца ў канцы красавіка — першых чыслах траўня. Тут яны прабудуць да сярэдзіны жніўня.
3. Салавей будуе гняздо на зямлі, часцей сярод кустоў або ў быльнягу. У ход ідуць тонкія пруткі, старое лісце, сухая трава, карэньчыкі. У кладцы да 6 яек шакаладнага колеру, без крапінак. Праз два тыдні на свет з’яўляюцца птушаняты.
4. Салаўёў лічаць лепшымі спевакамі сярод нашых птушак. Меладычны салаўіны пошчак можна пачуць з пачатку траўня і да сярэдзіны чэрвеня. Спачатку птушкі спяваюць раніцай, днём, вечарам і амаль да паўночы, потым толькі ўвечары і раніцай. Самцы перастаюць спяваць, як толькі ў гнёздах з’яўляюцца птушаняты, бо іх выкормліваюць абодва бацькі. 50 дб — гучнасць спеваў салаўя.
5. Кожная песня салаўя складаецца з 6–12 элементаў, якія паўтараюцца. Часам іх яшчэ называюць каленамі. Кожнае калена мае назву. Напрыклад, «пошчак», «раскат», «дудка лешага», «зязюльчын пералёт», «гусачак» ды інш. У песні ёсць «запеўка», энтральная частка і фінал. Некаторыя салаўі чаргуюць калены і маюць да 23 рознатыповых песень.
6. Салавей есць насякомых і іх лічынак, павукоў, дробных малюскаў і дажджавых чарвякоў, у канцы лета — ягады і насенне. Ежу збірае галоўным чынам на зямлі. Салаўі любяць шукаць корм сярод апалага леташняга лісця. Таму вельмі важна ў населеных пунктах пакідаць участкі з непрыбранай лістотай.
7. У Беларусі, акрамя ўсходняга салаўя, яшчэ гняздуецца салавей з блакітнай шыйкай — кралька, уключаная ў нацыянальную Чырвоную кнігу. У Заходняй і Паўднёвай Еўропе таксама гняздуецца заходні салавей, які і песняю, і вонкавым выглядам не надта адрозніваецца ад усходняга.
8. Салавей быў птушкай года ў Беларусі ў 2007 годзе, калі выйшлі манеты і марка, прысвечаныя яму. Салавей — афіцыйны прыродны сімвал Слуцкага раёна. А з 2015 года ў Слуцку дзейнічае музей салаўя.
9. Амерыканскі астраном Джозэф Хелфрыч у 1911 годзе адкрыў астэроід і даў яму назву «Люцынія» ў гонар лацінскай назвы салаўя — Luscinia. Салавей служыў сімвалам паэтам розных эпох. У эру рамантызму паэты бачылі салаўя не проста спеваком, але «майстрам найвышэйшага мастацтва, здольнага натхніць паэта-чалавека». Часам салавей нават набываў рысы музы.

Наталля Саракавік, спецыяліст АПБ па кампаніях і акцыях
— АПБ запрашае ўсіх адзначаць на інтэрактыўнай карце месца, дзе вы пачулі салаўя: ptushki.org/ nightingales. Так мы не толькі разам падлічым птушак, але і даведаемся, куды яшчэ можна выправіцца на шпацыр, каб паслухаць спевы салаўя. А яшчэ ў траўні ў розных гарадах Беларусі пройдуць салаўіныя экскурсіі ў фармаце Free tour. Дасведчаныя гіды пазнаёмяць з песняй, звычкамі і цікавымі фактамі з жыцця салаўёў. Сачыце за аб’явамі на сайце ptushki.org.
Крынiца: ptushki.org

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.