Патрыярх Кірыл сустрэўся з пінгвінамі ў Антарктыдзе

0 1867 18 фев 2016

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл наведаў станцыю «Бэлінсгаўзэн» на востраве Ватэрлоа ў Антарктыдзе. Там ён пагуляў сярод пінгвінаў.

Патрыярх Кірыл таксама адслужыў літургію ў праваслаўнай царкве Святой Тройцы на востраве Ватэрлоа. Царква была збудаваная ў 2002 годзе для расійскіх навукоўцаў, якія працуюць у Антарктыдзе, паведамляе belsat.eu.

12 лютага Патрыярх Кірыл падпісаў у Гаване з папам Францыскам супольную дэкларацыю, у якой быў згаданы канфлікт ва Украіне. Пасля гэтага Патрыярх Кірыл пабываў у Парагваі і Чылі.

**

Максім ЯРАШЭВІЧ, фота meduza.io

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.