Новы свінакомплекс забрудзіць Маладзечна?

0 1727 17 дек 2015

Дазволу няма, але будоўля ўжо пачалася. Ля Маладзечна буйная мясаапрацоўчая кампанія распачала працы над будучым свінакомплексам. Між тым дасюль няма высновы дзяржаўнай экалагічнай камісіі.

Адметна, што кампаніяй «Вялес-міт», якая будуе комплекс, валодае шэраг расійскіх бізнесменаў і блізкі да кіраўніка Беларусі алігарх Юрый Чыж.

Мясцовыя жыхары і эколагі маюць да забудоўнікаў вострыя пытанні, паведамляе телеканал «Белсат».

***

Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.