Ноч кажаноў: анлайн-лекцыя 15 верасня
Кажаны – усе чулі пра іх шмат, а хтосьці нават бачыў.
Да некаторых яны нават заляталі ў хату! Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?
Запісвайся на анлайн-лекцыю АПБ з экспертамі па кажанах і даведайся самае цікавае і важнае пра рукакрылых.
Лекцыя адбудзецца 15 кастрычніка з 19.00 да 20.30.
Сваімі ведамі падзеляцца:
- Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS)
- Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна)
- Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах)
Вось толькі некаторыя пытанні, на якія яны адкажуць:
- Чаму ў кажаноў такія вялікія вушы?
- Як звязаныя кажаны і тэкіла?
- Дзе спяць беларускія “бэтмэны”?
- Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
- Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
- Што рабіць на спатканні з кажаном?
- Ці п’юць кажаны кроў?
Удзел у лекцыі бясплатны, па рэгістрацыі: ptushki.org/batsnight.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Тэкст: Алеся Башарымава
Крыніца: https://ptushki.org/news/693006.html
Комментарии пользователей (0)
Оставьте ваш комментарий первым
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.