«А вінаваты ён ужо тым, што есці хоча...» альбо Прыватныя разважанні аб праблеме «непажаданых відаў»
Пэўна, так яно і ёсць, бо капала ў гэты самотны кубак даўно – гэта і шматлікія знішчаныя падчас гнездавання калоніі гракоў у розных кутках Сінявокай, гэта і расправа над бакланамі ў 2007 годзе ў вусці Лані, гэта і леташні амаль аналагічны выпадак з птушанятамі вялікай белай чаплі на Берасцейшчыне. Працягваць далей? Мне дык нешта не хочацца.
- Дзіўна, што выпадак з белымі чаплямі, якім летась нейкія пачвары таксама паадразалі дзюбы, астаўся па-за ўвагай шырокай грамадскаці – Чырвоная ж кніга, як-ніяк, у давесак да іншых адміністратыўных і маральных аспектаў інцыдэнта.
А вось у выпадку на вусці Лані і рэзананс быў, і нават крайніх знайшлі, і пакаралі сурова.
Для тых, хто не ў тэме, альбо забыўся, нагадваю, што там некалькі невядомых злачынцаў (падкрэсліваю, НЕВЯДОМЫХ, суседні рыбгас “Белае”, тут, зразумела, не пры справах) папілавалі больш за дзесятак дрэў, у тым ліку і дубоў, скінулі на зямлю гнезды з птушанятамі, ну і гэтак далей...
Дарэчы, не абыйшлося там і без пальбы (свежыя стрэляныя набоі дванаццага калібру былі знойдзены там жа, на калоніі).
На фота: падзеі 2007 года ў вусці ракі Лані. Фота Сяргея Зуёнка.
- Інфармацыйная даведка. Адно з буйнейшых у Еўропе каланіяльных гнездаванняў вялікага баклана і шэрай чаплі, змешчанае кіламетрам ніжэй ад месца ўпадзення ракі Лань у Прыпяць у Лунінецкім раёне, тэрытарыяльна адносіцца да Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Сярэдняя Прыпяць”. Непасрэдна на тэрыторыі калоніі гняздуецца цэлы шэраг рэдкіх відаў птушак, у тым ліку пугач, белая сініца, чапля-кваква.
Ну дык вось. Крайнімі там аказаліся... галоўны ляснічы Сінкевічскага лясгаса і адзін з леснікоў -- гэта менавіта тыя хлопцы, якія жудаснае здарэнне высветлілі, забілі трывогу і потым даставілі прыродаахоўцаў і карэспандэнтаў на месца злачынства. А як жа інакш – у аднаго тут абыход, у другога – цэлая гаспадарка, не дагледзелі, гультаі, задарма дзяржаўны хлеб ядуць!!!
Справа, увогуле, не ў тым, дзе і калі. Падазраю, як гэта не жудасна, што такое адбываецца штогод, і не толькі на новалукомшчыне, -- вось толькі вядомым становіцца далека не кожны выпадак. Таму лічу значна важней разабрацца ў пытанні “чаму такое аказалася магчымым?”.
Кажучы навуковай мовай, экалагічная ніша пустой не бывае. А прасцей – то калі нешта дрэнна ляжыць, абавязкова знойдзецца і той, хто гэтае “нешта” захоча злямзіць. У нашым выпадку дрэнна ляжыць рыба, на якую спакушаюцца рыбаядныя (чытай “непажаданыя” птушкі), ну і грошы, адведзеныя рыбгасамі на барацьбу з імі. А грошы, як вядома, у адрозненне ад рыбы, не пахнуць.
Нікуды не дзенешся, праблему рыбаядных відаў трэба разглядаць з двух бакоў і шукаць у адносінах да яе нейкі кампраміс: птушкі птушкамі, а эканамічных законаў пакуль што ніхто не адмяняў. Бакланы з чаплямі рыбу ловяць, рыбгасы страту нясуць, начальства рэагуе. Праўда, меры ўздзеяння да “сваіх хлопцаў”, якія таксама ловяць у сажалках рыбу “налева” прымяняюцца меньш радыкальныя, чым да птушак.
У ідэале сцэнарый барацьбы, распрацаваны адміністрацыямі рыбгасаў і сцверджаны адпаведнымі міністэрствамі, выглядае наступным чынам. Герой-мачо ў камуфляжы і са стрэльбай, які стаіць на варце нашага з вамі дабрабыту, патруліруе сажалкі рыбгаса, час ад часу пастрэльвае злыдняў-бакланаў, якія вырашылі залезці ў дзяржаўную кішэню, тым самым выратоўваючы рыбгасаўскую скарбонку ад страт, а ўдзячных грамадзян ад голаду. Злыдні яго паважаюць і баяцца і з гэтай нагоды тлустых гаспадарскіх карпаў не чапаюць, а лётаюць на суседнюю рэчку лавіць нічэйных худасочных плотак і акунёў.
Пры ўсіх маіх сімпатыях да птушак, вымушаны згадзіцца, што рэгуляваць колькасць некаторых відаў, пры пэўных акалічнасцях, альбо адваждваць іх ад пэўных тэрыторый прыходзіцца. Але пры гэтым не трэба забывацца, што гэтыя самыя акалічнасці і тэрыторыі стварылі не бакланы, не бабры, не шэрыя вароны, і нават не пацукі з прусакамі – стварылі іх агульнымі намаганнямі ўсе мы, людзі, – адзіны (за свае словы адказваю) “непажаданы” від на планеце. Ну а далей, як мы ужо высветлілі, пры наяўнасці тэрыторыі і акалічнасцяў, новая экалагічная ніша пустой не застанецца.
На жаль, як гэта часта здараецца, рэаліі ад ідэалу аказваюцца вельмі далёкімі, дый белымі ніткамі пашытымі – заплатка на заплатцы. На практыцы высветляецца, што галава баклану дадзена Прыродай (так, менавіта ёй, а не дырэктарам рыбгаза і не чыноўнікам міністэрства) не толькі для таго, каб насіць дзюбу, якую потым яшчэ і адрэзаць можна, але і для таго каб арыентавацца ў няпростым сучасным жыцці. Іншымі словамі, застрэліць дарослага баклана, які ўжо знаёмы са стрэльбай, здольны ну толькі вельмі сапраўдны Мачо, ды і тое не кожны раз. А вось паздзеквацца над маленькімі птушанятамі, не патраціўшы пры гэтым ніводнага патрона, можа любы вырадак.
Грошы, як памятаеце, не пахнуць. Паскідваў сабе гнёзды, паадразаў дзюбы – і атрымлівай узнагароду – за кожнага няшчаснага птушаняці ў эквіваленце пляшкі таннай гарэлкі. Вось яно, спраўднае чалавечае шчасце! (Рэальныя Мачо тут, зразумела, не пры чым – яны таннай гарэлкі не п’юць).
Няхітры лагічны ланцужок разважанняў падводзіць да думкі, што не ўсё з гэтым сцэнарыем барацьбы добра, што трэба з ім нешта рабіць. Усе гэта пакрысе пачынаюць разумець, і справа, здаецца, ідзе да таго, каб нарэшце з дапамогай сапраўдных спецыялістаў распрацаваць сапраўдныя метады рэгулявання колькасці асобных відаў.
Адмыслова не называю іх непажаданымі – у прыродзе такіх проста няма. І дэталёва прадуманымі і распрацаванымі ў гэтых правілах будуць і месцы, і тэрміны рэгулявання, і механізмы заахвочвання “рэгуліроўшчыкаў”, і доказы гэтага самага “рэгулявання”. Дзякуй піяру, зразумелі неабходнасць, запрашай прафесіяналаў і распрацоўвай. Але...
Быццам пярун сярод яснага неба – праект новых Правілаў палявання і новы дапоўнены спіс непажаданых відаў. Гэткай экалагічнай бязглуздзіцы (гэта я наконт спісу!) за доўгія гады шчыравання на прыродаахоўнай ніве я яшчэ не бачыў. Але ж і чыноўнікі, якія волей лёсу аказаліся не на сваім месцы (ну зусім як тыя няшчасныя птушкі!), павінны нейкім, хоць і не вельмі адпаведным, чынам сабе і сваім дзеткам ежу здабываць, -- законы прыроды для ўсіх адзіныя. Вось толькі дзюбы за “непажаданасць” у займаемай экалагічнай нішы гэтым чыноўнікам ніхто не адразае...
P.S. І вось, нарэшце, я амаль супакоіўся. З’явілася інфармацыя, што праваахоўныя органы сваю справу, як гэта ўжо высвятлялася не раз, ведаюць добра. Падазраваны ў гэтым злачынстве затрыманы, следства з ім разбярэцца, а закон пакарае. І непакоіцца тут няма чаго: ніякая гэта не глабальная праблема, а лакальны прыкры інцыдэнт – проста нейкі прыдурак пайшоў палавіць рыбу, а птушаняты яму перашкаджалі – пэўна, нагамі па беразе тупалі, прыпеўкі непрыстойныя п’янымі галасамі аралі, ў паплавок каменьчыкі кідалі. Я і сам рыбак, ведаю, здараецца такое, праўда ў асноўным з людзьмі, птушаняты з такімі нахільнасцямі мне неяк не трапляліся. А вось гэтаму трапіліся, ну ён і разабраўся з імі па-свойму. Зразумела, што ніякія рыбгасы і тым больш ганарары за адрэзаныя дзюбы тут не пры чым.
Толькі ці сапраўды ўсё вырашылася? Разбірайцеся са злачынцам, карайце, вядома, -- толькі калі гэта не чарговы “стрэлачнік”. Але ж ці ёсць у каго сумневы на гэты конт? Пэўна, няма, акрамя арнітолага Віталя Кашчэева і яго калегаў...
Тогда нехватило оперативности и желания дожать! Может потому и повторяется все в более жестокой форме!
Из публикации в СМИ того периода и ответа КГК "Следует отметить, что Брестский облкомитет при проведении проверки, обращался ... с просьбой о предоставлении конкретной письменной информации лицами, которые (в соответствии с обращением), могут лично засвидетельствовать факт уничтожения большого количества птенцов бакланов с разорением жилых гнезд птиц. Эти свидетельства могли бы служить основой для обращения в правоохранительные органы для проведения расследования и возбуждения уголовного дела по статье 282 УК РБ "Незаконная охота". К сожалению, никакой информации,подтверждающей изложенные в обращении факты... не предоставлено".
Сейчас ребята молодцы сразу шум подняли, но будет ли результат отличатся от результата кампании по поводу колонии в "Устье Лани".
Хватит ли сейчас желания дожать - или всех удовлетворит крайний!
Андрей А.
А в новой редакции Правил с нежелательными, действительно, маразм. По большому счету, у АПБ надежды здесь только на Минприроды, ведь остальные члены Коорсовета - "злосныя знишчальники..)))"
Скорее наивностью попахиват надежда на вмешательство доброго и всесильного дяди в лице министерства.
Кстати, вы от лица АПБ выступаете или просто рассуждаете так?
Сергей Зуенок
Да и сейчас уже, похоже, спустили - виновный найден, будет наказан. Что вы еще хотите? Вы может в адекватности закона сомневаетесь?
То, что ты цитируешь, очень похоже на официальную отмазку в прессе - никто, мол не обратился, а то бы мы им!Сейчас просто эти отмазки уже посмелее выглядят: нашли, накажем, а кого надо и в овраг отведем, за нами не станет.
Делать, конечно, что-то надо, только пока что это все напоминает выращивание огурцов за полярным кругом - огурцы всем нужны, все выращивают, да вот только условия окружающей среды, как не напрягайся, приводят к одному и тому же результату...Вот бы окружающую среду изменить, а то мы зачастую не с причиной, а со следствием воюем.
А тогда волну тоже пустили, да только фотофакты были послабее: ну что, пни торчат, мусор какой-то валяется - мы и не такое видали.
Сечас же фотки покалеченных птенцов как бомба разорвались - всех накрыло.
СЗ
Бакланы, Вольеры в Березинском, Мелиорация Пущи, Придорожные полосы, Мелиорация Заказников, Охота - это все звенья одной цепи...
Андрей.
Бакланы, Вольеры в Березинском, Мелиорация Пущи, Придорожные полосы, Мелиорация Заказников, Охота - это все звенья одной цепи...
Андрей.
Но, "компетентность",професионализм,Наших "разработчиков" правил оставляет нас с нерешенными проблемами в ближайшем будущем? Дикая природа стала "станком" по выкалачиванию денег. Даже Минэкологии способствует и не припятствует этому. А для чего им нарушать спокойствие? Истенных Природолюбов давно уже изгнали оттуда. Наука им не нужна,да и наука наша отстала лет на 20. Если бы можно то открыли бы охоту с ночниками и весенньюю на птиц! А сейчас еще и в БООРе мозги людям пудрят! деятели!!! Мы Беларусы не проживем в изоляции,как бы комуто этого не хотелось. А Сергею Зуенку респект за Мнение.
Полностью согласен со всем сказанным, насчет природолюбов хочу добавить, что ладно, их разогнали, так и профильных специалистов среди чиновников средне-младшего звена практически нет.
Про Больших Людей я уже просто молчу - там бывшие председатели колхозов меняются друг с другом креслами по три раза за сезон, и пофиг им чем руководить, они во всем разбираются примерно одинаково.
Вот вам и канюк обыкновенный в списке нежелательных видов, я бы туда же еще пустельгу с совами предложил, нормальная логическая цепочка выстроится, а то недорабатано пока как-то все, сыровато...
Але щоб таке було в Білорусії?!
А про відрізані дзьби чаплям, що можна сказати... Якщо змалечку мама привчає дитину до знущання над тваринами: моя родичка з Росії на очах в дитини кинула нашого кота в пащу Стафорду (І отримала від цього велике задоволення), то якого результату можна очікувати? Одні батьки привчають дитину підгодовувати взимку пташок, майструють та вивішують шпаківні, сов'ятники, синичники, а інші безжально нищать природу.
Такого жахіття не очікувала, так познущатися над пташенятами.
СЗ
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.