Ад Беларусi ўжо зарэгістравана 1500 назіранняў за птушкамі–вестунамі вясны

1 371 17 Май 2019

Кампанія «Жывая вясна» працягваецца – ад Беларусі зарэгістравана ўжо 1500 назіранняў за птушкамі–вестунамі вясны. Цяпер наша краіна па назіраннях на першым месцы. Застаецца толькi ўтрымаць гэтую пазіцыю.

Afisha-ZHivaya-Vesna-800-724x1024.png

Амаль дзесяць гадоў таму былі выбраныя некалькі відаў птушак, і людзей з розных краін Еўропы запрасілі штогод заносіць свае першыя назіранні з імі на інтэрактыўную карту.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае ўсіх быць уважлівымі і заносіць свае першыя сустрэчы з гэтымі прыгожымі птушкамі на анлайн-карту.

На сайце можна паглядзець веснавую міграцыю ў Еўропе ў руху, для кожнага віду асобна. Па ёй бачна, як вясна прыходзіць у розныя краіны кантынента. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасць птушак і людзей па абласцях. Цяпер першае месца займае Мінская вобласць – 1295 назіранняў, за ёй Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Гомельская і  Магілёўская вобласці.

«Першымі ў кампанii «Жывая вясна» мы сустракалі ў сакавіку буслоў і вясковых ластавак. Зараз ужо вярнуліся зязюля, ластаўка-зямлянка, свiргуль i шчурка. Заносьце свае назiраннi, каб было бачна, што ў вашу вобласць ужо таксама даляцела вясна!» – запрашае каардынатар кампанii ў Беларусі Ксенiя Малюкова.

Узгадайце, калі вы, сябры ці родныя ўбачылі сёлета першага белага бусла, вясковую ластаўку, ластаўку-зямлянку, пачулі зязюлю? I дадайце свае назіранні.

У Беларусі сустракаецца тры віды ластавак: гарадская, вясковая і ластаўка-зямлянка. 

Гарадская ластаўка — чорна-белая птушка, мае белую пляму над хвастом. Іх прылёт кампанія не фіксуе.

Вясковая ластаўка гняздуецца пад дахам будынкаў, у шлюзах і пад мастамі. Мае длінныя касіцы хваста і бурае горлачка.

Ластаўкі-зямлянкі – невялікія карычневыя птушкі. Іх можна сустрэць над вадой, калі яны палююць, цi ў кар’ерах, дзе яны, у адрозненне ад іншых відаў, гняздуюцца калоніямі ў норках.

Zemlyanka-1-Dz.-YAkubovich.jpg

Ластаўка-зямлянка. Фота Дз. Якубовіча

Свіргулі падобныя да ластавак, але чорныя і зверху, і знізу. Невялікімі чародкамі, на высокай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі яны лятаюць вакол і над будынкамі. Галоўным чынам пабачыць іх можна ў гарадах і мястэчках, асабліва перад захадам сонца.

CHorny-Svirgul-Fota-Dz.-YAkubovich.jpg

Свіргуль. Фота Дз. Якубовіча

Першых зязюль ужо бачылi ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. Цікавы факт: калі ты памятаеш вельмі характэрнае «ку-ку, ку-ку» – гэта голас самца зязюлі, які гэтым крыкам абвяшчае пра сваю прысутнасць іншым самцам і прыцягвае ўвагу самкі.

Zyazyulya-foto-Dmitrij-YAkubovich-800.jpg

Зязюля. Фота Дз. Якубовіча

І самая прыгожая і рэдкая птушка кампанii – экзатычная шчурка-пчалаедка! Яна афарбаваная ў бліскучы сіне-зялёны колер. Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Гнездаванне гэтых птушак адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны.

SHHurka-zolotistaya-Svetoslav-Spasov-800.jpg

Шчурка-пчалаедка. Фота Святаслава Спасава


Каб было лягчэй зразумець, які від пабачылі, можна спампаваць мабільны вызначальнік птушак ад АПБ для Android «Ptushki – Определитель птиц Беларуси»


Крынiца: ptushki.org

Комментарии пользователей (1)
Оставьте ваш комментарий первым
Дмитрий Смирнов    22 Мая 2019 в 16:56
0
0
>> Android Ptushki
функции простые, а старые версии андроида не поддерживаются, жаль. кроме того, представление списка не перечнем, а в два ряда фотографий с фоновой подписью (как на Птахи Украины) - удобнее и практичнее - нет потери пространства.подскажите - нет ли похожего русскоязычного справочника по флоре? а то закралась мысль...
Комментарий был изменен 22 Мая 2019 в 17:48
Для того чтобы оставить комментарий, необходимо подтвердить номер телефона.